Захаванне і памнажэнне актываў

– гэта як аснова бізнесу кожнага прадпрымальніка, так і мэта дабрабыту кожнай сям’і. Таму што сапраўдны прадпрымальнік думае на некалькі пакаленняў уперад, а кожная сям’я павінна пакінуць спадчыну сваім нашчадкам у большым памеры, чым атрымала.

     Прафесійная дапамога адваката неабходна пры ажыццяўленні здзелак з нерухомасцю, пачынаючы як з этапу праектавання  і будаўніцтва, так і на этапах рэалізацыі здзелак куплі-продажу, дарэння, абмену і іншых здзелак па адчужэнню або набыццю любой нерухомай маёмасці, а таксама набыццю або продажу гатовага бізнесу.

     Зыходзячы з практыкі, можам сказаць, што большасць памылак і злачынстваў у сферы нерухомасці адбываецца менавіта з-за недахопу адпаведнай кампетэнцыі і нежадання кліента патраціць час і грошы на адвакатаў для юрыдычнай праверкі на прадмет законнасці здзелкі.

Здзелкі з нерухомасцю

Ў большасці выпадкаў не здзяйсняюцца на рэгулярнай аснове юрыдычнымі асобамі ці фізічнымі асобамі. Пагэтаму пры ажыццяўленні такіх здзелак важна своечасова звярнуцца да кваліфіцыраванага адваката для праверкі законнасці дадзенай здзелкі і наступнага суправаджэння, каб не загубіць грошы або актывы.

       Кошт работы добрага адваката, які спецыялізуецца на дадзенай катэгорыі спраў, як правіла не перавышае 1 % ад кошту набываемага ці адчуждаемага аб’екта нерухомасці. У той жа час пры памылцы Вы можаце загубіць   усе 100 %  ад сумы здзелкі ці актыва.

       Таму вельмі важна пры ажыццяўленні такіх значных і рэдкіх здзелак звярнуцца за дапамогай  да  кваліфіцыраванага адваката.

Заўсёды давярайце прафесіяналам, Ваш Адвакат Ляўкоўская-Сімановіч Вольга